 |
Выстава "Люстэрка мінулага". Да 10 красавіка 2010 г. |
| Уладзімір Парфянок |
01.03.2010
Просмотров: 953 |
|
|

Выстава "Люстэрка мiнулага"
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Стары замак
Гродна, вул. Замкавая, 20
11 снежня 2009 г. - 10 красавіка 2010 г.
Сённяшняе жыццё цяжка ўявіць без фатаграфіі, якая патрапіла ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Гледзячы на фотаздымак мы ўзнаўляем у памяці вобразы блізкіх людзей, важныя жыццёвыя падзеі, прыемныя ўспаміны.
Вынаходніцтва фатаграфіі цесна звязана з імёнамі французаў Нісефора Ньепса, Луі Дагера і англічаніна Вільяма Талбата. Апошняму належыць вынаходніцтва негатыўна-пазітыўнага працэсу. Ньепс адкрыў спосаб замацавання аптычнай выявы ў камеры-абскуры, а Дагер пры дапамозе светлавога промня атрымаў устойлівую выяву на срэбнай пласціне. Але слава вынаходніка фатаграфіі дасталася Дагеру. 7 студзеня 1839 года сакратар Парыжскай Акадэміі навук Дамінік Франсуа Араго паведаміў аб вынаходніцтве мастаком Луі Дагерам першага практычнага спосаба фатаграфавання, якое атрымала назву дагератыпіі. Гэты даклад і вызначыў дзень нараджэння фатаграфіі.
Да свайго 170-гадовага юбілею сусветная фатаграфія прайшла вялікі і складаны шлях бесперапыннага развіцця і ўдасканалення. Пры гэтым у арганічнай сувязі развіваліся ўсе бакі фатаграфіі - фотаматэрыялы і фізіка-хімічныя працэсы, здымачная фотатэхніка, жанры і творчыя прыёмы.
.jpg)
Вынаходніцтва фатаграфіі ў ХІХ ст. дазволіла атрымаць выяву з большай дакладнасцю, чым гэта рабіў мастак. Фотапартрэт - самы распаўсюджаны жанр фатаграфіі, бо кожны чалавек, які браў у рукі фотаапарат рабіў здымкі сваіх блізкіх і сяброў. Пасля ўкаранення французскім фатографам А.Дыздэры ў пачатку 1850-х гадоў стандартных памераў фотапартрэтаў, мода на фотапартрэт ахапіла грамадства. З'явілася вялікая колькасць фатаграфічных атэлье, дзе кожны жадаючы мог захаваць свой вобраз для нашчадкаў. Фотапартрэт стаў летапісам сям'і.
У Беларусі фотамайстэрні з'яўляюцца ў 1860-х гадах. У тыя часы нашыя землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, дзе фатаграфія атрымала вельмі паэтычнае імя - святлапіс, ці іншымі словамі, маляванне святлом. У Гродне першае вядомае нам фотаатэлье было адчынена ў 1860-х гадах і належала Іллі Штуману. Сярод гродзенскіх фатаграфічных майстроў нам вядомыя такія імёны як Зэльман Карасік, Лейба Гельгор, Мікалай Рубінштэйн, Іван Садоўскі, Луцыян Казлоўскі і шмат іншых. Многія з іх пачалі працаваць у часы Расійскай імперыі і працягвалі сваю дзейнасць у міжваенны час, калі Гродна быў павятовым горадам Польскай рэспублікі.


На выстаўцы "Люстэрка мінулага", якая прапануецца Вашай увазе, можна пазнаёміцца з фотапартрэтамі, зробленымі ў гродзенскіх фотамайстэрнях у 1860-1930-х гадах, а таксама з фотатэхнікай 1900-1930-х гадоў, завітаць у прыёмны пакой і ў здымачныя павільёны артыстычнага фотаатэлье.
Выстаўка з'яўляецца сумесным праектам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, музея-галерэі "Мир фото" (г.Мінск), Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і прыватных калекцыянераў: Фелікса Варашыльскага, Алеся Госцева, Аляксандра Сявенкі, Аляксандра Рымарчука і Яна Лялевіча.
Госцеў Алесь Пятровіч - гісторык, краязнаўца, выкладчык. Працуе захавальнікам музея гісторыі педагогікі Гродзеншчыны ў ліцэі №1. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, працаваў на вытворчым аб'яднанні "Азот", пазней метадыстам ліцэя №1 г. Гродна. З'яўляецца сааўтарам некалькіх кніг па гісторыі Гродна., мае шэраг навукова-метадычных распрацовак у галіне краязнаўства.
Варашыльскі Фелікс - урач кардыёанестэзіёлаг. Жыве і працуе ў Германіі. Паходзіць з сям'і патомных гродзенцаў, якія пасля вайны пераехалі ў Польшчу. Скончыў Варшаўскую Медыцынскую Акадэмію. Упершыню прыехаў у Гродна ў 2000 годзе і, зачараваны яго прыгажосцю, вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй горада. Гэта падштурхнула яго да збірання калекцыі гродзенскіх паштовак і фотаздымкаў.
Рымарчук Аляксандр Сяргеевіч - паходзіць з сям'і, якая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жыла на Новым Свеце ў Гродне. Скончыў Гродзенскае вучылішча фізічнай культуры, затым Ленінградскі інстытут фізічнай культуры. Працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Сявенка Аляксандр Віктаравіч - намеснік па ідэалагічнай рабоце начальніка ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт і камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі. Займаецца зборам прадметаў па ваеннай гісторыі і гісторыі краю.
Лялевіч Ян - гісторык, краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Збірае разнастайныя прадметы, звязаныя з гісторыяй Гродзеншчыны.
Спадзяемся, што выстаўка "Люстэрка мінулага" раскрые таямніцы старых фотаздымкаў, кожны з якіх можа сказаць болей чым тысячы слоў.
З прэс-рэлізу выставы
|
|
|
Ключевые слова автора или редактора
гісторыя беларускай фатаграфіі
,
старадаўняя беларуская фатаграфія
|
Имена собственные
Люстэрка мiнулага
,
Ілля Штуман
,
Зэльман Карасік
,
Лейба Гельгор
,
Мікалай Рубінштэйн
,
Іван Садоўскі
,
Луцыян Казлоўскі
,
Фелікс Варашыльскі
,
Алесь Госцеў
,
Аляксандр Сявенка
,
Аляксандр Рымарчук
,
Ян Лялевіч
|
Ключевые слова конспектов читателей
фотаграфіка
|
Ссылки на ресурсы со схожей тематикой
mirfoto.by/novosti/nid/143
|
Аннотация
У Гродне першае вядомае нам фотаатэлье было адчынена ў 1860-х гадах і належала Іллі Штуману. Сярод гродзенскіх фатаграфічных майстроў нам вядомыя такія імёны як Зэльман Карасік, Лейба Гельгор, Мікалай Рубінштэйн, Іван Садоўскі, Луцыян Казлоўскі і шмат іншых. Многія з іх пачалі працаваць у часы Расійскай імперыі і працягвалі сваю дзейнасць у міжваенны час, калі Гродна быў павятовым горадам Польскай рэспублікі. На выстаўцы "Люстэрка мінулага" можна пазнаёміцца з фотапартрэтамі, зробленымі ў гродзенскіх фотамайстэрнях у 1860-1930-х гадах, а таксама з фотатэхнікай 1900-1930-х гадоў, завітаць у прыёмны пакой і ў здымачныя павільёны артыстычнага фотаатэлье.
|
|
 |
Афиша
|
до 11 февраля 2012 г.
Минск, художественная галерея «Университет культуры»
|
|
до 18 февраля 2012 г.
Минск, галерея визуальных искусств NOVA
|
|
до 12 февраля 2012 г.
Минск, Национальный исторический музей Беларуси
|
|
январь 2012 г.
Минск, галерея НФК «Мінск»
|
|
до 11 января 2012 г.
Минск, кинотеатр «Центральный»
|
|
до 28 декабря 2011 г.
Минск, галерея НФК «Мiнск»
|
Новости
• Перадпрэм'ерны паказ дакументальнай стужкі "Летапіс у промнях святла" вядомага беларускага дакументаліста Юрыя Гарулёва пра нашу знакамітую зямлячку - фатографку з Палесся Соф'ю (Зоф'ю) Хамянтоўскую - і сустрэча з аўтарам фільма адбудзецца 24 студзеня а 19 гадзіне ў галерэі NOVA пры Мінскім Цэнтры фатаграфіі (Мінск, вул. Кульман, 2, ауд. 421). Хамянтоўская з’яўляецца адным з найважнейшых і найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата. Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска.
Подробнее »
20 января 2012
Просмотров: 111
|
• Ассоциация критиков и кураторов фотопроектов «Аргентум» во второй раз подвела итоги прошедшего фотографического года. Характерно, что самые сильные проекты 2011 года связаны с фотографическими архивами Софьи Хоментовской и Павла Волынцевича, и классической фотографией Антуана Гонена (Франция). Обращение к истории, к традиции – отличительная черта прошедшего фотографического года, а поиск нового визуального языка и свежих идей остается в области, скорее, желаемого, чем действительного. Пока мы не готовы (не хотим, не можем) смотреть в лицо настоящему, предпочитая в поиске ответов на неозвученные вопросы оглядываться назад.
Подробнее »
16 января 2012
Просмотров: 935
|
• 18 января 2012 г. состоится встреча французского фотожурналиста Жульена Гольдштейна со студентами минской Школы фотографии.Тема встречи: Создание тематического фотопроекта на примере авторской книги «Курдистан - гнев бесправных людей». Жульен Гольдштейн (Julien Goldstein) - французский фотожурналист. Проходил обучение в качестве ассистента в агенстве «Магнум», работая среди прочих с шеф-редактором Айпери Эсер (Ayperi Ecer). Среди интересующих тем - страны, в которых происходят демократические преобразования. В ходе исследования этого вопроса Жульен осуществил несколько поездок в страны бывшего Советского Союза - Украину, Молдову, Беларусь, а также самопровозглашённую республику Приднестровье. Его репортаж о Приднестровье был показан на выставке фестиваля фотожурналистики Visa pour l’image в 2003 году.
Подробнее »
16 января 2012
Просмотров: 156
|
Телескоп
Ирина Рузина
,
Анна Гайдай
ChernihivPhotoFest – это единственный на сегодняшний день ежегодный международный фестиваль фотографии в Украине, цель которого поддерживать и развивать фотоискусство в нашей стране и, главное, формировать у зрителя восприятие фотографии именно как вида изобразительного искусства. Ориентируясь на традиционную фотографию, Фестиваль объединяет разные подходы и эстетические концепции касательно воплощения авторских идей. Тема Фестиваля 2011 – «Школа». Такое широкое и разновекторное понятие как «Школа», которое охватывает много важных аспектов человеческой жизни, позволит фотографам значительно расширить амплитуду своих взглядов и исследовать истории от личностных до социально значимых: от школьного опыта до процессов развития социума, от самоусовершенствования до выживания в обществе. В этом году 16 фотографических проектов будут разделены на четыре тематических блока согласно этой теме: Школа – главный проект, Школа выживания (документальная фотография), Школа мастерства и блок «Альтернативный взгляд».
22 сентября 2011
Просмотров: 257
|
«Ночь фотографов» проводится в рамках Международного портфолио ревю в Москве для российских фотографов, которое состоится в Центре современной культуры «Гараж» с 29 августа по 2 сентября 2011 года. Во время «Ночи фотографов» у зрителей появится возможность одновременно и в присутствии авторов посмотреть портфолио всех приехавших на ревю фотографов и художников, работающих с фотографией, и ощутить масштаб, уловить дискурс развития современного искусства фотографии трех стран - России, Украины, Беларуси. Проведение «Ночи фотографов» в Москве закладывает новую традицию личного общения на территории современной фотографии действующих фотографов и представителей музейной среды, специалистов в области истории, теории, актуальной критики фотографии, издателей литературы по фотографии, кураторов фотографических выставок, галеристов, коллекционеров, специалистов разного профиля в области современного искусства, зрителей – любителей фотографии.
25 августа 2011
Просмотров: 941
|
ChernihivPhotoFest – ежегодный международный фестиваль фотографии, созданный в 2010 году. Миссия Фестиваля ChernihivPhotoFest – поддерживать и развивать фотографию как форму изобразительного искусства. Основные задачи Фестиваля: создание творческой среды для фотографов; создание образовательных программ для молодых авторов; приобщение к визуальной культуре широкого круга зрителей. Программа фестиваля 2011 года будет включать проведение Портфолио-ревю украинскими и зарубежными экспертами, серию мастер-классов, ворк-шопов, лекций, круглых столов, кинопоказов и др. Участниками фестиваля станут фотографы из Великобритании, Швеции, Франции, России и Украины. Для участия в портфолио-ревю необходимо зарегистрироваться не позднее 10.09.2011 г.
23 августа 2011
Просмотров: 625
|
Архив публикаций
|
Алеся Белявец
,
Юрый Васільеў
,
Дзяніс Раманюк
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Журналістка Алеся Белявец, мастак, фатограф, выдавец Дзяніс Раманюк размаўляюць пра шляхі беларускай фатаграфіі з кіраўніком галерэі "Свет Фота" Юрыем Васільевым ("Мастацтва", №10, 2009 г.)
|
|
Алеся Белявец
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Артыкул Алесі Белявец пра творчасць фатографа Сяргея Кажамякіна ("Мастацтва", №10, 2009 г.)
|
|
Уладзімір Парфянок
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Артыкул Уладзіміра Парфянка пра творчасць фатографа Міхаіла Гаруса і ягоны фотапраект "Энтрапія" ("Мастацтва", №3, 1992 г.)
|
|