 |
«Паралелі». Беларуска-французскі фотапраект. 16.09 - 6.10.2010 |
| Юлія Новік |
03.09.2010
Просмотров: 609 |
|
|
.jpg)
«Паралелі». Беларуска-французскі фотапраект
Галерэя «Панарама»
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Мінск, праспект Незалежнасці, 116, 22 паверх
16.09 - 6.10.2010
Адкрыццё фотавыставы “Паралелі” адбудзецца ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 16 верасня 2010 года ў 17.00. Тэл. для даведак: 8-017-2932955
У межах беларуска-французскага фотапраекта “Паралелі” тры фатографы – Цьеры Клеш, Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі – ракрываюць свой адметны вобраз Горада і гарадскога імгнення. Падтрымліваючы і развіваючы тэорыю “вырашальнага моманту”, яны намагаюцца выказаць крохкі, ледзь улоўны свет святла і ценяў, адлюстраванняў, няпэўных сілуэтаў, каб знайсці і вызначыць месца чалавека ў гарадской прасторы.
Серыя французскага фатографа Цьеры Клеша «Sans Défense» (“Безабаронныя перад горадам”) прысвечана дзелавому кварталу Парыжа – Дэфансу. У французскай мове гэтая назва таксама азначае “абарона”. Апынуўшыся ва ўладзе строгіх шкляных гмахаў, шэрага колеру офісаў і аскетызму мовы дзелавых касцюмаў і ўмоўнасцяў, людзі падсвядома імкнуцца парушыць зададзеныя абрысы і канструкцыі, ствараючы на іх аснове сваё – ірацыянальнае: адлюстраванні, сілуэты, лініі, копіі выяваў. Так яны робяцца персанажамі фотаздымкаў Цьеры Клеша, незаўважнага і хуткага назіральніка, які прыкмячае вытанчанасць і прыгажосць архітэктуры Дэфанса.
Невыпадкова фотаздымкі з серыі «Sans Défense» выстаўляюцца ўпершыню ў Беларусі менавіта ў Нацыянальнай бібліятэцы – яе архітэктура цалкам суадносіцца з мовай Дэфанса і аўтаматычна становіцца яшчэ адным удзельнікам паралельнай прасторы.
Віртуальнае знаёмства французскага фатографа і беларускіх удзельнікаў – Вольгі Лойка і Віктара Байкоўскага – адбылося дзякуючы мове фотаздымкаў, у спалучэнні якіх ёсць нешта ад “еўклідавай геаметрыі” – перасячэнне паралеляў. Таму асабліва цікавым падаецца меркаванне Цьеры Клеша пра здымкі беларускіх фатографаў:
“У фотаздымках Вольгі цудоўна тое, што чалавек на іх непазбыўна вяртаецца да сваёй адзіноты (яе персанажы часта самотныя і, нават знаходзячыся ў межах аднаго кадра, падаюцца разгубленымі, сышоўшымі ў сябе, свае думкі і праблемы). Адсюль пастаянная меланхолія. Адсюль таксама адчуванне крохкасці і бездапаможнасці людзей, прадстаўленых у розных жыццёвых абставінах, тонкія сілуэты якіх рэзка дысануюць з наваколлем. Такое спалучэнне меланхалічнага ўспрыняцця свету і графічнай дасканаласці ў пабудове кампазіцыі надае фотаздымкам Вольгі непаўторнасць.
У Віктара ёсць жаданне спасцігнуць усю візуальную нязвыкласць свету і адначасна эксперыментаваць з тэхнічнымі магчымасцямі мовы, якой ён карыстаецца (кадрыраванне, наслойванне выяваў, вытрымка, эфект размытасці і пад.), якую ён інтэрпрэтуе па-свойму, скажаючы і прыстасоўваючы яе да свайго ўспрыняцця рэчаіснасці. У выніку з’яўляюцца выявы здзіўляльныя і загадкавыя, што часам уражваюць сваёй нерэальнасцю, але ж гэта і ёсць аўтарскае бачанне, якое балансуе на мяжы рэалізму, абстракцыі і выдумкі. Гледзячы на фотаздымкі Віктара, ніколі нельга быць упэўненым у тым, што бачыш тое, што думаеш бачыць. Гэта дазваляе на некаторы час адысці ад звыклых схем і банальнасці візуальнага ўспрыняцця”.
Аб удзельніках выставы
Цьеры Клеш
Цьеры Клеш нарадзіўся ў 1965 годзе ў Брэтані, Францыя. Аўтар фотакніг "Deja vu" (з Філіпам Жэнада), "Imprimer le monde" (з Бернарам Шамбазам), а таксама падрыхтаванай да друку фотакнігі “Стамбул” (з Людавікам-Стэфанам Улісам) і рамана "La formation des nuages". Пачынаў свой творчы шлях як журналіст, у прыватнасці, кінакрытык часопіса "Cahiers du cinema", працаваў сцэнарыстам і выкладчыкам. Цяпер жыве ў Парыжы, актыўна ўдзельнічае ў выставах і фотапраектах, здзяйсняе фотавандроўкі па розных краінах (Марока, Гішпанія, Італія, ЗША, Сенегал, Мексіка, Партугалія, Турцыя, Кіпр, Балі, Кітай, Бельгія, Індыя).
-web.jpg)
© Цьеры Клеш
-web.jpg)
© Цьеры Клеш
-web.jpg)
© Цьеры Клеш
-web.jpg)
© Цьеры Клеш
Кінакрытык, журналіст, рэжысёр, педагог, Цьеры Клеш знайшоў сябе ў кінематографе і фатаграфіі, якой займаецца ўжо каля пятнаццаці гадоў. Яго аўтарскія праекты ў чорна-белай фатаграфіі выдаюцца і выстаўляюцца ў Францыі і за яе межамі. Фотаздымкі Цьеры Клеша ўтрымліваюць у сабе ўсю нязвыкласць, сюррэалізм, меланхолію і цікавасць сітуацый, што адбываліся на яго вачах цягам вандровак у Стамбул, Нью-Йорк, Пекін ці Севілью. Але адметную атмасферу душэўнасці, настальгіі і сучаснага рэалізму стварае серыя фотаздымкаў, прысвечаная кварталу Дэфанс, Парыж.
Вольга Лойка
Вольга Лойка нарадзілася ў 1978 годзе. З 1997 года працуе ў навуковай журналістыцы. Захапілася фатаграфіяй тры гады таму. Брала ўдзел у калектыўных фотавыставах, прызёр рэспубліканскіх фотаконкурсаў, у 2010 годзе – персанальная фотавыстава ў НФК “Мінск”, удзельнік медыя-праекта “Q.E.D”
-web.jpg)
© Вольга Лойка
-web.jpg)
© Вольга Лойка
-web.jpg)
© Вольга Лойка
Фотаздымкі Вольгі Лойка неаддзельныя ад яе самой, здатнай на тое, каб чуйна рэагаваць на асаблівасці навакольнага свету і адначасна на ўнутраную напружанасць чалавека. Дакладнасць думкі, філасофская засяроджанасць погляду, уменне атрымліваць радасць ад працэсу пошуку – яна заўжды адкрытая для ўспрыняцця чагосьці новага і глядзіць на падзеі вачыма дзіцёнка-першаадкрывальніка. Выказваючы свае ўражанні ў апавяданнях, падарожных нататках і “злоўленых” кадрах, Вольга падкрэслівае, што галоўнае ў фатаграфіі – шчырасць перад самім сабой і гледачом. Крэда Вольгі здаецца простым, але не так лёгка яго прымаюць многія: “Фатаграфіі нельга навучыцца, яе можна толькі палюбіць”.
Віктар Байкоўскі
Віктар Байкоўскі нарадзіўся ў 1967 годзе. Фатаграфаваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але больш сур’ёзнае разуменне і ўспрыняцце фотамастацтва з’явілася нашмат пазней. Жыве і працуе ў Брэсце. Па спецыяльнасці праграміст. Удзельнік калектыўных фотавыставаў, прызёр рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў.
-web.jpg)
© Віктар Байкоўскі
-web.jpg)
© Віктар Байкоўскі
-web.jpg)
© Віктар Байкоўскі
Віктар Байкоўскі не абмяжоўваецца адным фатаграфічным жанрам, ён з радасцю далучаецца да працэсу пошуку і вывучэння ўсяго, што адбываецца наўкол. Збіраючы інфармацыю і абменьваючыся досведам з іншымі захопленымі фатаграфіяй даследчыкамі, ён усё далей зрушвае межы патрабаванняў да сябе. Віктар цікавіцца не столькі працэсам здымкі, колькі самой фатаграфіяй, яе зместам і формай, спосабам падачы моманту. Яго здымкі, як і само жыццё, метафарычныя і неадназначныя, шматслойныя і раскрываюцца паступова, а часам уражваюць рэалізмам і прамалінейнасцю. Рэпартажныя і пастановачныя фота, гарадскія і вясковыя краявіды – Віктар сумняецца ў кожным фотаздымку, каб затым канкрэтызаваць яго і паказаць гледачу сваё бачанне.
Аўтар праекта - Юлія Новік
Менеджэр праекта - Віка Трэнас
|
|
|
Ключевые слова автора или редактора
сучасная беларуская фатаграфія
,
сучасная французская фатаграфія
,
документальная фатаграфія
,
стрыт-фатаграфія
|
Имена собственные
Цьеры Клеш
,
Вольга Лойка
,
Віктар Байкоўскі
|
Аннотация
У межах беларуска-французскага фотапраекта “Паралелі” тры фатографы – Цьеры Клеш, Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі – ракрываюць свой адметны вобраз Горада і гарадскога імгнення. Падтрымліваючы і развіваючы тэорыю “вырашальнага моманту”, яны намагаюцца выказаць крохкі, ледзь улоўны свет святла і ценяў, адлюстраванняў, няпэўных сілуэтаў, каб знайсці і вызначыць месца чалавека ў гарадской прасторы.
|
|
 |
Афиша
|
до 17 февраля 2012 г.
Гродно, галерея «Крыга»
|
|
да 24 лютага 2012 г.
Мінск, Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь
|
|
до 11 февраля 2012 г.
Минск, художественная галерея «Университет культуры»
|
|
до 18 февраля 2012 г.
Минск, галерея визуальных искусств NOVA
|
|
до 12 февраля 2012 г.
Минск, Национальный исторический музей Беларуси
|
|
январь 2012 г.
Минск, галерея НФК «Мінск»
|
Новости
• Альбом «Прэс-фота Беларусі» выходзіць другі год і прэзентуе здымкі пераможцаў аднайменнага конкурсу. «Прэс-фота Беларусі» - конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. У 2011 годзе аргкамітэт атрымаў больш за 2000 конкурсных здымкаў ад 72-х аўтараў. Пераможцы вызначаюцца ў 8-мі рубрыках: Навіны, Людзі ў навінах, Паўсядзённае жыццё, Спорт, Партрэт, Мастацтва і забавы, Прырода, Народныя традыцыі. У кожнай намінацыі ўзнагароджваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі работ.
Подробнее »
9 февраля 2012
Просмотров: 48
|
• Перадпрэм'ерны паказ дакументальнай стужкі "Летапіс у промнях святла" вядомага беларускага дакументаліста Юрыя Гарулёва пра нашу знакамітую зямлячку - фатографку з Палесся Соф'ю (Зоф'ю) Хамянтоўскую - і сустрэча з аўтарам фільма адбудзецца 24 студзеня а 19 гадзіне ў галерэі NOVA пры Мінскім Цэнтры фатаграфіі (Мінск, вул. Кульман, 2, ауд. 421). Хамянтоўская з’яўляецца адным з найважнейшых і найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата. Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска.
Подробнее »
20 января 2012
Просмотров: 124
|
• Ассоциация критиков и кураторов фотопроектов «Аргентум» во второй раз подвела итоги прошедшего фотографического года. Характерно, что самые сильные проекты 2011 года связаны с фотографическими архивами Софьи Хоментовской и Павла Волынцевича, и классической фотографией Антуана Гонена (Франция). Обращение к истории, к традиции – отличительная черта прошедшего фотографического года, а поиск нового визуального языка и свежих идей остается в области, скорее, желаемого, чем действительного. Пока мы не готовы (не хотим, не можем) смотреть в лицо настоящему, предпочитая в поиске ответов на неозвученные вопросы оглядываться назад.
Подробнее »
16 января 2012
Просмотров: 956
|
Телескоп
Ирина Рузина
,
Анна Гайдай
ChernihivPhotoFest – это единственный на сегодняшний день ежегодный международный фестиваль фотографии в Украине, цель которого поддерживать и развивать фотоискусство в нашей стране и, главное, формировать у зрителя восприятие фотографии именно как вида изобразительного искусства. Ориентируясь на традиционную фотографию, Фестиваль объединяет разные подходы и эстетические концепции касательно воплощения авторских идей. Тема Фестиваля 2011 – «Школа». Такое широкое и разновекторное понятие как «Школа», которое охватывает много важных аспектов человеческой жизни, позволит фотографам значительно расширить амплитуду своих взглядов и исследовать истории от личностных до социально значимых: от школьного опыта до процессов развития социума, от самоусовершенствования до выживания в обществе. В этом году 16 фотографических проектов будут разделены на четыре тематических блока согласно этой теме: Школа – главный проект, Школа выживания (документальная фотография), Школа мастерства и блок «Альтернативный взгляд».
22 сентября 2011
Просмотров: 264
|
«Ночь фотографов» проводится в рамках Международного портфолио ревю в Москве для российских фотографов, которое состоится в Центре современной культуры «Гараж» с 29 августа по 2 сентября 2011 года. Во время «Ночи фотографов» у зрителей появится возможность одновременно и в присутствии авторов посмотреть портфолио всех приехавших на ревю фотографов и художников, работающих с фотографией, и ощутить масштаб, уловить дискурс развития современного искусства фотографии трех стран - России, Украины, Беларуси. Проведение «Ночи фотографов» в Москве закладывает новую традицию личного общения на территории современной фотографии действующих фотографов и представителей музейной среды, специалистов в области истории, теории, актуальной критики фотографии, издателей литературы по фотографии, кураторов фотографических выставок, галеристов, коллекционеров, специалистов разного профиля в области современного искусства, зрителей – любителей фотографии.
25 августа 2011
Просмотров: 956
|
ChernihivPhotoFest – ежегодный международный фестиваль фотографии, созданный в 2010 году. Миссия Фестиваля ChernihivPhotoFest – поддерживать и развивать фотографию как форму изобразительного искусства. Основные задачи Фестиваля: создание творческой среды для фотографов; создание образовательных программ для молодых авторов; приобщение к визуальной культуре широкого круга зрителей. Программа фестиваля 2011 года будет включать проведение Портфолио-ревю украинскими и зарубежными экспертами, серию мастер-классов, ворк-шопов, лекций, круглых столов, кинопоказов и др. Участниками фестиваля станут фотографы из Великобритании, Швеции, Франции, России и Украины. Для участия в портфолио-ревю необходимо зарегистрироваться не позднее 10.09.2011 г.
23 августа 2011
Просмотров: 648
|
Архив публикаций
|
Алеся Белявец
,
Юрый Васільеў
,
Дзяніс Раманюк
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Журналістка Алеся Белявец, мастак, фатограф, выдавец Дзяніс Раманюк размаўляюць пра шляхі беларускай фатаграфіі з кіраўніком галерэі "Свет Фота" Юрыем Васільевым ("Мастацтва", №10, 2009 г.)
|
|
Алеся Белявец
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Артыкул Алесі Белявец пра творчасць фатографа Сяргея Кажамякіна ("Мастацтва", №10, 2009 г.)
|
|
Уладзімір Парфянок
Периодика
[ Часопіс "МАСТАЦТВА" ]
Артыкул Уладзіміра Парфянка пра творчасць фатографа Міхаіла Гаруса і ягоны фотапраект "Энтрапія" ("Мастацтва", №3, 1992 г.)
|
|