Главная » Афиша » КОНКУРС КРЫТЫЧНАЙ І АНАЛІТЫЧНАЙ ПУБЛІКАЦЫІ «PHOTOSCOPE 2012»

КОНКУРС КРЫТЫЧНАЙ І АНАЛІТЫЧНАЙ ПУБЛІКАЦЫІ «PHOTOSCOPE 2012»

Беларускі фатаграфічны вэб-альманах Photoscope.by і Мінскі Цэнтр Фатаграфіі пры падтрымцы галерэі візуальных мастацтваў NOVA аб’яўляюць старт конкурсу крытычнай і аналітычнай публікацыі “Photoscope 2012”.

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі і аўтары, якія пішуць на тэму беларускай фатаграфіі.

Прыкладныя тэматыкі крытычных і аналітычных артыкулаў:

  • АСОБА: дасьледванне творчасці (ці этапу творчасці) беларускага фатографа.
  • ВЫСТАВА/ПРАЕКТ: крытыка і аналітыка фатаграфічнай падзеі.
  • КНІГА: водгук на фатаграфічную кнігу беларускага аўтара.
  • СЕЦІВА: аналіз фатаграфічных працэсаў і з’яў ў інтэрнэце.
    ГІСТОРЫЯ: спробы гістарычнага аналізу беларускай фатаграфіі.

Журы конкурсу:

  • Дзмітрый Кароль (філосаф, крытык, фатограф),
  • Вольга Архіпава (мастацтвазнаўца, навуковая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музею),
  • Любоў Гаўрылюк (куратарка, арт-крытык, журналістка).

Эксперт-кансультант журы: Алеся Белявец (рэдактарка аддзела выяўленчага мастацтва рэспубліканскага часопіса “Мастацтва”).

Умовы конкурсу:

  1. Працы, якія дасылаюцца на конкурс, маюць быць напісаныя ў 2011 – 2012 годзе і дагэтуль нідзе не апублікаваныя.
  2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і рускай мовах.
  3. Памер публікацыі – ня менш за 6000 знакаў без прабелаў.
  4. Конкурсныя працы прымаюцца да 01.11.2012 г.
  5. Працы дасылаюцца на адрас электроннай пошты fotakrytyka@gmail.com з крэскай “Photoscope 2012” у фармаце .pdf ці Microsoft Word з усімі неабходнымі выявамі высокай якасці (300 dpi) і подпісамі да іх, далучанымі да ліста ў асобным архіве.

Галоўны прыз за лепшую публікацыю: iPad 2.

Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў першым друкаваным нумары штогадовага альманаха Photoscope.by.

Каардынатар праекту Юрый Маціюн.

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*