Главная » Афиша » ФЕСТЫВАЛЬ ДАХ-XI ЗАПРАШАЕ ФАТОГРАФАЎ

ФЕСТЫВАЛЬ ДАХ-XI ЗАПРАШАЕ ФАТОГРАФАЎ

Міжнародны фэстываль эксперыментальнага мастацтва «ДАХ» упершыню прайшоў у 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «ТАХЕЛЕС». З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Мінску, то ў Берліне, і збірае пад свой дах тых, хто не цураецца эксперыментаваць у розных накірунках Мастацтва — са словам, гукам, жэстам, фарбай, ценем i святлом…

У мінулым 2009 г. «ДАХ» выйшаў на новы ўзровень, згуртаваўшы вакол сябе творчых асоб з 11 краін свету.

З 13 ліпеня па 15 жніўня 2010 года ў Мiнску мае адбыцца фестываль эксперыментальнага мастацтва Дах-11 пад кодавым назовам «MAGEIA CEREBRUM». Як i ў мiнулым годзе, ён пройдзе ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац Мастацтва».

Як i раней, мы цiкавiмся, перш за ўсе, эксперыментальнымi, незнаёмымi, альтэрнатыўнымi, нават экстрымальнымi працамi. Вельмi важна, каб працы раней не эспанавалiся на Беларусi, цi былі зроблены ў 2000-2010 гг., або не ўдзельнічалi ў мiнулым Даху.

Мы запрашаем беларускiх фатографаў прыняць удзел у фатаграфiчнай частцы экспазыцii.

Куратары праекта «Дах-11»: ахвяры Мастацтва — Мітрыч і Дзю.
Кантактны тэл.: +375 29 7557-250, e-mail: mechaner&yandex.by (& = @).

Куратар фатаграфічнай часткі праета Таццяна Федарэнка адзначае, што ў гэтым годзе плануецца звярнуцца да двух перыядаў гiсторыi беларускай фотаграфii. Першы — яе з’яўленне i пачатак развiцця. Другi — развiццё ў перыяд 60-80 гг. ХХ ст., менавiта аб гэтым перыядзе ў апошнi час было шмат размоў i ўспамiнаў.

Калi ў вас з’явiлiся думкi i жаданне прадэманстраваць свае працы ў межах фэсту, дасылайце:

  • эскiзы прац,
  • назоў-год-тэхнiку,
  • кароткае апiсанне серыi (або розных прац) – канцэпцыю – ідэю (на выбар),
  • кароткую біяграфію

E-mail: fedorenko.tanya&gmail.com з тэмай «ДАХ-ФОТА». (& = @)
Кантактныя тэл.: +375 29 333 62 85 (Velcom); +375 33 666 23 48 (МТС).

Татьяна Федоренко

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*