Главная » Афиша » Выстава «Фота са старога альбома»

Выстава «Фота са старога альбома»

Выстава «Фота са старога альбома»
4 сакавіка — 1 красавіка 2010 г.
Народны фотаклуб «Мiнск»
г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2
(выстава працуе па аўторках, чацвяргах і пятніцах с 17.00 да 20.00)

З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікраміра да космасу. Алеж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фатаграфіі чалавека.

Выстава «Фота са старога альбома» не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання.

Экспазіцыя дае ўяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я. Діжбак, З. Заблуд, М. Зубей, О. Дзеречынскі, А. Кантаровіч, М. Наппельбаум, І. Метар, І. Салавейчык, І. Хановіч, Л. Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваей справы, што адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадзтва.

Прадстаўленая гледачам экспазіцыя – гэта і даніна той традыцыі, якая існавала на працягу ўсей гісторыі фатаграфіі – традыцыя сямейных альбомаў. Менавіта дзякуючы ім захаваліся да нашых дзен здымкі, прадстаўленыя на выставе.

Хачу выказать шчырую ўдзячнасць усім, хто падтрымаў выставачны праект. Свае сяменыя альбомы і калекцыі адкрылі глядачам Марына Бацюкова, Аляксей Брагін, Віктар Бутра, Юрый Васільеў, Яўген Казюля, Віктар Паршын, Дзяніс Раманюк, Ірына Руткевіч, Віктар Суглоб, Алена Шаліма, Наталля Яўмененка.

Куратар выставы Яўген Казюля

Камп’ютэрнае забеспячэнне:
Уладзімір Паўлаў, Алена Шаліма

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*