Главная » Афиша » «За дахамі места». Сумесная фотавыстава.

«За дахамі места». Сумесная фотавыстава.

«За дахамі места». Сумесная фотавыстава
Адкрыцце: 12 мая 2012 года
Кінатэатр «Победа»
г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20

Кароткае тлумачэнне ў школьным слоўніку: «места» — «горад» (састарэлае). Шкада, што састарэлае. Горад — збудаванне суровае, абарончае.

«Места» гучыць утульна, нібы мае спагаду і да сябе, і да сваіх. Да новага знаемага горад часцей паварочваецца фасадам, вітрынай, альбомна-паштовачным бокам, вокладкай. Мы запрашаем зірнуць пад вокладку, на еўрапейскі горад абжыты, ачалавечаны. Такім кожны з нас бачыць яго (калі глядзіць, канечне) са сваей уласнай старонкі.

Пра што гэтая выстава? Пра места, якое немаведама дзе і месціцца на кантыненце, але ў якім мы побач і поруч з мастацкім сумленнем, іроніяй ды інтуіцыяй. Пра каго гэтая выстава? Пра тых, хто нас чакае за дахамі места. Шукайма свайго места, як і яно шукае свайго чалавека.

Удзельнікі выставы:

Павел Аляксееў, Алена Шаліма, Генадзь Аляксеенка, Дар’я Гулідава, Іна Колабава, Яна Плятнева, Алена Хацкевіч, Андрэй Мацур, Уладзіслаў Мігдаленак

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*